"АДЧУВАЛАСЯ СВЯТА ФУТБОЛА"
У суботу, 2 сакавіка, на салігорскім стадыёне "Шахцёр" адбыўся паядынак за Суперкубак Беларусі-2024. На жаль, "бела-сінія" не папоўнілі клубный музей адсутным там трафеем. Асноўны час супрацьстаяння з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам завяршыўся безгалявой нічыёй, а ў серыі пенальці больш паспяховым аказаўся супернік (4:3).
На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер мінскага "Дынама" Вадзім СКРЫПЧАНКА па гарачых слядах прааналізаваў прычыны няўдачы плюс адказаў на пытанні прадстаўнікоў СМІ.