З ПУЦЁЎКАЙ У ЮНАЦКУЮ ЛІГУ УЕФА!
Каманда "бела-сініх" U18 завяршыла выступленні ў "турніры ліцанзавання". Прычым толькі ў выпадку перамогі ў заключным матчы гарантавала сабе фініш на верхняй прыступцы п’едыстала. На шчасце, нашы хлопцы дабіліся жаданага!
Група "А" (за 1-8-е месцы). Тур 8
26.5. РЦАР БДУ U18 (МІНСК) — ДЫНАМА-МІНСК U18 — 1:2
ДЫНАМА-МІНСК U18: Шымаковіч, Дубатоўка, Апяцёнак, Каняхін, Ісачэнка (Дубовік, 46), Адамовіч (Іванюковіч, 69), Грабцэвіч, Сакалоўскі (к), Аляксандраў (Арсеньеў, 56), Васкабойнікаў (Бекарэвіч, 69), Самуйлік (Ліцвін, 46).
ГАЛЫ: 0:1 — Самуйлік (34). 0:2 — Сакалоўскі (60). 1:2 — (70).
Паядынак, як і чакалася, атрымаўся вельмі напружаным і не самым відовішчным. Госці куды больш валодалі мячом і тэрыторыяй, але сапраўды небяспечных момантаў стварылі няшмат. Лік адкрылі па сканчэнні паўгадзіны гульні, калі Арцём Самуйлік трапна прабіў з цэнтра штрафной пляцоўкі.
Падвоіў перавагу Арцём Сакалоўскі — шыкоўным ударам са "стандарта" метраў з 22. У далейшым падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча і Генадзя Лесуна паспяхова справіліся з захаваннем добрага для сябе выніку.
Бонусам да вікторыі аказалася пуцёўка ў Юнацкую лігу УЕФА-2024/25. Віншуем футбалістаў, трэнерска-адміністратыўны штаб, кіраўніцтва клуба і ўсіх заўзятараў з такім значным дасягненнем!
| 
 | Г | В | Н | П | М | А | 
| ДЫНАМА-МІНСК U18 | 14 | 10 | 2 | 2 | 44-15 | 32 | 
| БАТЭ U18 (Барысаў) | 14 | 9 | 3 | 2 | 46-24 | 30 | 
| Мінск U18 | 14 | 8 | 3 | 3 | 32-19 | 27 | 
| Днепр U18 (Магілёў) | 14 | 6 | 4 | 4 | 32-33 | 22 | 
| Віцебск U18 | 14 | 7 | 1 | 6 | 28-32 | 22 | 
| РЦАР БДУ U18 | 14 | 3 | 5 | 6 | 21-22 | 14 | 
| Акадэмія футбола АБФФ U18 | 14 | 3 | 1 | 10 | 20-37 | 10 | 
| Дынама-Брэст U18 | 14 | 0 | 1 | 13 | 13-54 | 1 | 
 
						 
							 
							 
							
							






 
								 
								