З ДНЁМ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ!
9 мая адзначаецца Дзень Вялікай Перамогі — адзін з самых важных святаў у гісторыі Беларусі, які стаў сімвалам адвагі і трываласці, доблесці і мужнасці мільёнаў людзей, якія прынялі на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сёння мы аддаем даніну павагі тым, хто змагаўся на франтах, бароўся з ворагам у акупацыі, працаваў у тыле — усіх, хто набліжаў завяршэнне другой сусветнай вайны.
Сёння мы шануем кожнага, хто ахвяраваў жыццём дзеля Перамогі, а таксама тых, хто ў складаныя пасляваенныя гады ў цяжкіх умовах узнаўляў эканоміку нашай рэспублікі, забяспечваючы дабрабыт для наступных пакаленняў.
Сёння мы выказваем словы падзякі ветэранам, зычым моцнага здароўя і даўгалецця!
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" памятае!