З "АРСЕНАЛАМ" 1 ЧЭРВЕНЯ ПАЗМАГАЕМСЯ Ў БАРЫСАВЕ
У першы дзень лета "бела-сінія" павінны былі ў родных сценах сустрэнуцца з дзяржынскім "Арсеналам" ў межах 11-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў элітным дывізіёне.
Але рашэннем бюро выканкама АБФФ гаспадаром паядынку стануць "кананіры", якія выкарыстоўваюць як дамашні стадыён "Гарадскі" ў Барысаве. Стартавы свісток прагучыць у 18.00.
Прычынай пераносу з’явілася імкненне максімально якасна падрыхтаваць поле мінскага стадыёна "Дынама" да кантрольнага матчу нацыянальных зборных Беларусі і Расіі ў аўторак, 7 чэрвеня.
Такім чынам, наша каманда прыме "Арсенал" ужо ў другім коле — 25-27 кастрычніка.