ВЫЗНАЧЫМ WINLINE-ГУЛЬЦА "БЕЛА-СІНІХ" У МАІ
Учорашнім паядынкам са "Славіяй" (1:1) падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі закрылі сваю гульнявую праграму ў заключным веснавым месяцы. Нагадаем, раней правялі яшчэ чатыре матчы: узялі верх над "Іслаччу" (1:0) і "Шахцёрам" (3:2), разыйшліся ўнічыю з "Віцебскам" (1:1), саступілі "Нёману" (0:2).
Значыць, надыходзіць час вызначаць найлепшага футбаліста "бела-сініх" па выніках мая — у афіцыйнай клубнай групе ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце". Пераможца атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
Прэтендэнтаў на ганаровае званне традыцыйна пяцёра. Гэтым разам намінаваны абаронцы Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ і РАІ, хаўбекі Мікіта ДЗЕМЧАНКА, Павел СЯДЗЬКО і Аляксандр СЯЛЯВА.