Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВЫЯЗНАЯ НІЧЫЯ СА "СЛАВІЯЙ"

26.05.2024

Чэмпіянат Беларусі-2024. Найвышэйшая ліга

Матч 10-га тура

СЛАВІЯ (МАЗЫР) — ДЫНАМА-МІНСК — 1:1 (1:1)
МАЗЫР. 26 мая. Стадыён "Юнацтва". Пачатак у 19.00. 4100 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Шымусік, А.Вайцяшонак (абодва — Асіповічы), А.Банцееў (Бабруйск).
СЛАВІЯ: Казлоў, Чыкіда (к), Іваноў, Бугулаў, Залескі (Чыж, 73), Шамрук (Катляроў, 73), Кузняцоў (Сазончык, 85), Дрос, Джыгера (Грыбоўскі, 68), Ложкін, Полаз (Кірыленка, 85).
Запасныя: Іваненка, Сарока, Грудзько.
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Быкаў, Швяцоў, Гаўрыловіч, Раі, Школік, Сялява (к), Дземчанка, Сядзько (Адэола, 71), Мельнічэнка (Мялёшын, 86), Падстрэлаў (Жэрдзеў, 71).
Запасныя: Каратай, Сачыўка, Паліцевіч, Міхайрын, Хвашчынскі.
ГАЛЫ: 0:1 — Дземчанка (19, пас — Мельнічэнка). 1:1 — Шамрук (32).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Бугулаў (13), Дрос (17), Гаўрыловіч (43), Сялява (60), Дземчанка (88), Мялёшын (93+).