Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УЗЯЛІ ВЕРХ НАД "ІСЛАЧЧУ" НА ВЫЕЗДЗЕ

12.05.2024

Чэмпіянат Беларусі-2024. Найвышэйшая ліга

Матч 8-га тура

ІСЛАЧ (МІНСКІ Р-Н) — ДЫНАМА-МІНСК — 0:1 (0:0)
МАЛАДЗЕЧНА. 12 мая. Гарадскі стадыён. Пачатак у 16.00. 605 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Кульбакоў, С.Цяслюк (абодва — Гомель), А.Маслянка (Брэст).
ІСЛАЧ: Свірскі, Калачоў (к), Радзівонаў (Ніхаеў, 58), Вераціла, Юдчыц (Журавлёў, 58), Ковель, Гоманаў, Галята (Сянько, 31; Кабееў, 58), Кучынскі, Хавалка (Буцько, 79), Шасцюк.
Запасныя: Дзенісенка, Ціхаміраў, Маслоўскі, Краўчанка, Латыхоў.
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Пігас, Калінін (Швяцоў, 62), Гаўрыловіч, Раі, Быкаў, Сялява (к), Дземчанка (Мельнічэнка, 67), Сядзько, Хвашчынскі (Мялёшын, 72), Адэола (Міхайрын, 72).
Запасныя: Макаўчык, Апяцёнак, Школік, Падстрэлаў, Чарняк, Жэрдзеў.
ГОЛ: 0:1 — Свірскі (51, у свае вароты).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Адэола (38), Мялёшын (77).