У МАКСІМА ШВЯЦОВА — 150 ГУЛЬНЯЎ У НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ
На 62-й хвіліне выязнога паядынку з "Іслаччу" (1:0) на поле выйшаў Максім ШВЯЦОЎ, які замяніў траўмаванага Ўладзіслава Калініна.
Для выхаванца мінскага "Дынама" гэта гульня аказалася юбілейнай — 150-й у айчынным элітным дывізіёне. Ці трэба казаць, што ўсе матчы 26-гадовы футбаліст правёў у форме роднага клуба?!
Дэбют у найвышэйшай лізе за "бела-сініх" адбыўся 4 чэрвеня 2016-га ў Брэсце. З таго часу Швяцоў з перспектыўнага юніёра пераўтварыўся ў вопытнага майстра, які ў сезоне-2023 разам з партнёрамі заваяваў доўгачаканы чэмпіёнскі тытул.
Віншуем Макса са скарэннем знакавай мяжы і зычым не прыпыняцца на дасягнутым!