У АЛЯКСЕЯ ГАЎРЫЛОВІЧА — 100 МАТЧАЎ ЗА "ДЫНАМА-МІНСК"
Нядзельны паядынак з "Шахцёрам" аказаўся для абаронцы Аляксея ГАЎРЫЛОВІЧА 100-м у форме сталічнага "Дынама".
На шчасце, юбілейны вечар атрымаўся сапраўды святочным: каманда перамагла 3:2, а 34-гадовы футбаліст адзначыўся голам на 49-й хвіліне, быў прызнаны найлепшым гульцом сустрэчы ў абойме гаспадароў плюс трапіў ў сімвалічную зборную па выніках 9-га тура.
Ураджэнец Пінска дэбютаваў за асноўны склад 8 лістапада 2009-га ў супрацьстаянні айчыннага элітнага дывізіёна з магілёўскім "Дняпром", выступаў тут па 2011-ы ўключна, потым з ліпеня 2018-га да сканчэння 2019-га і з жніўня 2023-га дагэтуль. У мінулым сезоне дапамог "бела-сінім" заваяваць галоўны нацыянальны тытул.
Разбіўка матчаў па турнірах выглядае так: чэмпіянат — 85 (5 трапных стрэлаў), Кубак — 12 (1), Ліга Еўропы — 3.
Віншуем Аляксея з дасягненнем значнай мяжы!