ТРЫА ДЫНАМАЎЦАЎ — У ЗБОРНАЙ U19
Юніёрская зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2006 год нараджэння, правядзе выязныя кантрольныя паядынкі са сверстнікамі з Таджыкістана — 7 і 10 чэрвеня.
Трэнерскі штаб Віталя Паўлава запрасіў да падрыхтоўкі да спарынгаў трох прадстаўнікоў мінскага "Дынама" — абаронцаў Міхаіла АЛЯКСАНДРАВА і Паўла АПЯЦЁНКА, хаўбека Арцёма САКАЛОЎСКАГА.
Адзначым, што Апяцёнак з Сакалоўскім працуюць з асноўным складам "бела-сіні’х" і ў гэтым годзе ўжо згулялі за родны клуб у найвышэйшай лізе і Кубку Беларусі.