СЯРГЕЮ ПАЎЛЮКОВІЧУ — 50 ГАДОЎ!
У нядзелю, 19 мая, 50-ы дзень нараджэння адзначае вядомы айчынны футбольны спецыяліст Сяргей ПАЎЛЮКОВІЧ.
Цягам доўгага часу яго біяграфія была звязана з мінскім "Дынама". Пяць з паловай сезонаў гульнявой кар’еры ў цэнтры абароны "бела-сініх" (153 матчы, 7 галоў), упрыгожаныя заваяваннем чэмпіёнскага тытула-2004, па сканчэнні актыўных выступленняў — перамога ў якасці стырнавога з дублёрамі ў 2010-м, плённая праца ў трэнерскім штабе асноўнага склада, а таксама на пасадзе генеральнага дырэктара клуба.
Сардэчна віншуем Сяргея Васільевіча з юбілеем, зычым моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, прафесійных поспехаў! Са святам!