ПРЫМЕМ "АРСЕНАЛ" 1 ЧЭРВЕНЯ
 
								
							АБФФ прадставіла поўны расклад паядынкаў 11-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе.
Наша каманда адкрые летнюю гульнявую праграму на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" — у суботу, 1 чэрвеня, калі сустрэнецца з дзяржынскім "Арсеналам". Стартавы свісток прагучыць у 18.00.
Жывы эфір супрацьстаяння значыцца ў эфірнай сетцы тэлеканала "Беларусь 5".
 
						 
							 
							 
							
							






 
								 
								