ПРАДСТАЎНІЦЫ "ДЫНАМА"-БДУФК АДПРАВЯЦЦА Ў МАСКВУ
Дзявочая зборная нашай краіны, сфармаваная з футбплістак не старэйшых за 2006 год нараджэння, напрыканцы месяца правядзе трэнінг-кэмп у сталіцы, пасля чаго паедзе ў Маскву, дзе згуляе кантрольныя паядынкі з мясцовымі суперніцамі: у суботу, 1 чэрвеня, — з ЦСКА, у аўторак, 4-га, — з моладзевым складам "Спартака".
У выязны спіс уключаны пяць прадстаўніц "Дынама"-БДУФК — абаронцы Дар’я ГАРШКОВА і Рэната КАЛІНОЎСКАЯ, хаўбек Настасся КАВАЛЁВА, нападнікі Алена РАБРОВА і Ганна СІНЯЎСКАЯ.
Для беларусак гэтыя спарынгі з’яўляюцца часткай падрыхтоўкі да выступлення ў дывізіёне "В" чэмпіянату Еўропы-2024/25 (U19).