ПЕРШАЯ ЛІГА: ВЫЯЗНАЯ ПРАВЕРКА "ЧЫГУНАЧНІКАМІ"
У пятніцу, 24 мая, моладзевы склад мінскага "Дынама" чакае няпросты паядынак у Гомелі — у межах 8-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне належыць змагацца з "Лакаматывам". Стартавы свісток на полі аднайменнага стадыёна (вул. Хмяльніцкага, 29А) прагучыць у 18.00.
Нашы хлопцы згуляюць у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Дзмітріем Дубатоўкам, асіставаць якому будуць Віталь Дораш і Сяргей Несцер (усе — Гродна). Чацвёрты суддзя — Павел Рудзянкоў (Гомель). Інспектар матчу — Ігар Крук (Маладзечна).
У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.