ПЕРШАЯ ЛІГА: У ГОСЦІ ДА "ГАРНЯКОЎ"
Моладзевы склад мінскага "Дынама" рыхтуецца да паядынку з супернікам па мінулагадовым першынстве дублёраў — належыць на выездзе мерыцца сіламі з салігорскім "Шахцёрам"-2.
"Гарнякі", які пакуль не маюць перамог у другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны-2024, чакаюць візіту нашых хлопцаў у пятніцу, 10 мая. Супрацьстаянне 6-га тура прыме стадыён "Шахцёр" (вул. Максіма Горкага, 32). Пачатак у 16.00.
Войска Дзмітрыя Лянцэвіча згуляе ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Лабацэвічам з Веткі, асістэнтамі якога стануць Аляксандр Тытуленка і Андрэй Садлоўскі (абодва — Гомель). Чацвёрты суддзя — Юрый Доваль (Жыткавічы). Інспектар матчу — Генадзь Ляўчук (Брэст).
У жывым эфіры змаганне пакажа Youtube-канал АБФФ.