ПЕРШАЯ ЛІГА: ПАЗМАГАЕМСЯ ДОМА З БАТЭ-2
Адна з цэнтральных гульняў 7-га тура другога па значнасці айчыннага дывізіёна-2024 адбудзецца ў суботу, 18 мая, на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А) — пазмагаюцца моладзевыя склады самых тытулаваных футбольных клубаў Беларусі. Пачатак у 15.00.
Нашы хлапцы супраць БАТЭ-2 — гэты паядынак атрымаецца безумоўна наэлектрызаваным, бескампрамісным, патрабавальным да праяўлення байцоўскіх якасцяў цягам кожнай з 90 хвілін. Запрашаем заўзятараў падтрымаць сваіх улюбёнцаў! Уваход вольны.
Войска Дзмітрыя Лянцэвіча выйдзе на родную "сінтэтыку" ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Яраславам Шацілам, асістэнтамі якога стануць Аляксандр Тытуленка і Раман Тарбякоў (усе — Гомель). Чацвёрты суддзя — Аляксандр Клямёнаў. Інспектар матчу — Уладзімір Кузьмін (абодва — Мінск).
У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.