ПЕРШАЯ ЛІГА: ДОМА СУПРАЦЬ "АСТРАЎЦА"
У суботу, 3 мая, "Дынама-Мінск"-2 на "сінтэтыцы" роднага "Юні" па вул. Вышалескага, 4А пазмагаецца з "Астраўцом". Гэты паядынак 5-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне пачнецца ў 19.00.
Чакаем заўзятараў на стадыёне! Уваход вольны.
Нашы хлопцы прымераць белыя майкі і трусы (галкіпер — цалкам у жоўтым).
Прызначэнне на гульню атрымала брыгада арбітраў на чале з Вольгай Блоцкай з Маладзечна, асіставаць якой будуць Настасся Данчанка і Дзяніс Малашэнка. Чацвёрты суддзя — Уладзімір Русакоў (усе — Мінск). Інспектар матчу — Юрый Кунцэвіч (Гродна).
Трансляцыя супрацьстаяння запланавана на Youtube-канале АБФФ.