ПЕРАМОГА Ў ТЭГЕРАНЕ
Жаночая нацыянальная зборная Беларусі правяла першы з пары выязных кантрольных супрацьстаянняў з суперніцамі з Ірана. І святкавала ўпэўненую вікторыю — 3:0.
На поле стадыёна ў Тэгеране выйшла дзевяць прадстаўніц "Дынама"-БДУФК.
Цалкам сустрэчу адпрацавалі Арына СІТНІКАВА і Юлія СЛЯСАРЧЫК. На 60-й хвіліне замянілі Ганну ПІЛІПЕНКУ, якая запісала на асабісты рахунак асістэнцкі бал, і Настассю ШУПО, на 80-й — Ганну САС.
На 60-й у гульню ўступіла Дар’я МАНЮКОВА, на 79-й — Яна АРЦІШЭЎСКАЯ і Вольга КАПЫША, на 80-й — Аліна ЧАРЛЁНАК.
Яшчэ адзін спарынг чакае падначаленых Юрыя Малеева ў нядзелю, 2 чэрвеня.
Фота: abff.by