"НЕ ПАВІННЫ АПУСКАЦЬ ПЛАНКУ"
 
								
							Па выніках 7-га гульнявога дня айчыннага элітнага дывізіёна-2024 тэлеканал "Беларусь 5" падрыхтаваў чарговы выпуск праекта "Агляд тура".
Героем аднаго з сюжэтаў аказаўся паўабаронца мінскага "Дынама" Павел СЯДЗЬКО (з адзнакі 29.00), які прыгадаў папярэднія этапы кар’еры на радзіме і на мяжой, расказаў аб пераходзе ў склад "бела-сініх", жаданні вярнуцца ў нацыянальную зборную краіны і аб шмат чым яшчэ.
 
						 
							 
							 
							
							






 
								 
								