Наступны матч Віцебск 20 верасня (20:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ СВЯТКАВАЛІ 9-Ю ПЕРАМОГУ ЗАПАР

18.05.2024

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2024

Матч 10-га тура

АБФФ WU19 (МІНСК) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 1:6 (1:3)
МІНСК. 18 мая. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 19.00. 47 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Блоцкая (Маладзечна), Н.Данчанка (Мінск), Г.Налівайка (Асіповічы).
АБФФ WU19: Крупнік, Галенка, Пуцыковіч (Вацура, 78), Імховік (к), Бераснёва (Астрэйка, 86), Калюта (Адамовіч, 86), Вашчук, Нацяткова (Драздова, 74), Беленькая, Пратасюк, Яцыновіч.
Запасныя: Кавалевіч, Барэйка, Дашкоўская, Хафар, Самонава.
ДЫНАМА-БДУФК: Залётава, Магер, Сітнікава, Чарлёнак (Гаршкова, 82), Слясарчык, Манюкова (Сіняўская, 59), Сас, Піліпенка (к), Шупо (Харашчак, 59), Арцішэўская (Капыша, 65), Кавалёва (Ціхамірава, 59).
Запасныя: Кавальчук, Каліноўская, Раброва.
ГАЛЫ: 0:1 — Піліпенка (4). 0:2 — Манюкова (22, пас — Слясарчык). 1:2 — Калюта (27). 1:3 — Арцішэўская (44, пас — Сас). 1:4 — Піліпенка (47, пас — Манюкова). 1:5 — Арцішэўская (62, пас — Чарлёнак). 1:6 — Харашчак (78, з пенальці за фол супраць Харашчак).