Наступны матч Віцебск 20 верасня (20:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ПЕРАМАГЛІ ДОМА

23.05.2024

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2024

Матч 11-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — ЗОРКА-БДУ (МІНСК) — 3:1 (1:1)
МІНСК. 23 мая. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 18.30. 120 гледачоў.
СУДДЗІ: С.Клімашэўскі (Мінск), А.Шымусік, В.Стрэльскі (абодва — Асіповічы).
ДЫНАМА-МІНСК: Кавальчук, Слясарчык, Чарлёнак, Сітнікава, Капыша (Магер, 46), Манюкова (Ціхамірава, 58), Сас, Піліпенка (к), Шупо (Сіняўская, 58), Арцішэўская (Харашчак, 66), Кавалёва.
Запасныя: Залётава, Каліноўская, Гаршкова, Раброва.
ЗОРКА-БДУ: Чысцік, Кашынская, Іванчык, Шарашавец (Ігруша, 70), Сцяжко, Рай (Ігнацьева, 75), Васільева, Герус, Макейчык, Тропнікава (к), Фралова.
Запасныя: Крылова, Кенда, Жыголка, Лабашова, Кунцэвіч, Шмароўская, Кухарчык.
ГАЛЫ: 1:0 — Піліпенка (15, са штрафнога). 1:1 — Рай (26). 2:1 — Харашчак (72, з пенальці за гульню рукой). 3:1 — Ціхамірава (77, пас — Харашчак).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Тропнікава (28), Макейчык (44), Кашынская (69), Сцяжко (89).