НАПЯРЭДАДНІ МІЖНАРОДНАГА ДНЯ АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ
У сталічным доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця адбылося маштабнае свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Адным з удзельнікаў мерапрыемства стаў футбольны клуб "Дынама-Мінск".
Вопытныя гульцы Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ і Аляксандр САЧЫЎКА, а таксама маскот Дынамоша арганізавалі для выхаванцаў установы міні-трэніроўку і ўручылі памятныя падарункі.