ДЗЕСЯЦЬ ГУЛЬЦОЎ "ДЫНАМА"-БДУФК АДПРАВЯЦЦА Ў ІРАН
 
								
							Жаночая нацыянальная зборная нашай краіны на мяжы вясны і лета правядзе выязныя кантрольныя паядынкі з суперніцамі з Ірана — 30 мая і 2 чэрвеня.
Касцяк каманды на чале з Юрыем Малеевым традыцыйна складуць прадстаўніцы "Дынама"-БДУФК. Гэтым разам выклікі атрымалі дзесяць футбалістак: абаронцы Арына СІТНІКАВА, Юлія СЛЯСАРЧЫК, Аліна ЧАРЛЁНАК, хаўбекі Яна АРЦІШЭЎСКАЯ, Вольга КАПЫША, Настасся МАГЕР, Дар’я МАНЮКОВА, Ганна ПІЛІПЕНКА, Ганна САС, Настасся ШУПО.
 
						 
							 
							 
							
							






 
								 
								