ДЫНАМАЎЦЫ ЎШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ ГЕРОЯЎ
Гульцы і трэнерска-адміністратыўны штаб мінскага "Дынама", а таксама клубнае кіраўніцтва наведалі прысталічную вёску Тарасава, дзе аддалі даніну павагі тым, хто загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны.
"Бела-сінія" ўсклалі кветкі да мемарыяла, усталяванага ў памяць а баявых дзеяннях мясцовай падпольна-патрыятычнай групы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў з ліпеня 1941-га па красавік 1942-га.
Манумент быў пастаўлены ў 1970 годзе у гонар герояў — жыхароў вёсак Тарасава і Ратамка, якія, нягледзячы на пагрозу расправы з боку гітлераўцаў, хавалі, выходжвалі, ратавалі цяжкараненых савецкіх воінаў. І шмат хто паплаціўся за гэта ўласнымі жыццямі…
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" памятае!