ДЫНАМАЎЦЫ — НА ФЭСТЫВАЛІ-КІРМАШЫ "МАГІЯ ДЗЯЦІНСТВА"
У суботу, 1 чэрвеня, у Цэнтральным парку імя Горкага (вул. Фрунзэ, 2) адбудзецца першы дабрачынны фестываль-кірмаш "Магія дзяцінства", арганізатарам якога з’яўляецца Мінскі Міжнародны клуб жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў. Час працы — з 12.00 да 18.00.
Сваю зону актыўнасці адразу за галоўным уваходам праз арку адкрые наш клуб. Маленькія і юныя наведвальнікі змогуць пагуляць у кікер і футбол на невялікай прасторы, пасябраваць з энергічным, вясёлым маскотам Дынамашай, атрымайце некалькі ўрокаў майстэрства ад хлопцаў з рэзервовай каманды "бела-сініх" (з 15.00 да 16.00), якая выступае ў першай лізе чэмпіянату краіны-2024.
Прыходзьце і напаўняйцеся станоўчымі эмоцыямі ў добрай кампаніі!