"ДЫНАМА-МІНСК" — "ВІЦЕБСК": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Па традыцыі прапануем напярэдадні чарговага дамашняга паядынку "бела-сініх" віртуальна пагартаць афіцыйную матчавую праграмку, падрыхтаваную клубнай прэс-службай.
На 16 старонках — інтэрв’ю з Аляксандрам Сялявай, статыстычныя даныя аб выступленні каманд у чэмпіянаце краіны-2024, склады, прадстаўленне суперніка і іншая цікавая інфармацыя.
Пакупка папяровага варыянту праграмкі дае мажлівасць удзельнічаць у розыгрышы прызоў у перапынку сённяшняга супрацьстаяння з "Віцебскам" на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама".