"ДЫНАМА-МІНСК" — "ШАХЦЁР": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Сёння "бела-сінія" ў межах 9-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе пазмагаюцца ў родных сценах з салігорскім "Шахцёрам". Стартавы свісток на поле Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" прагучыць у 20.00.
Прапануем заўзятарам загадзя азнаёміцца з афіцыйнай матчавай праграмкай, падрыхтаванай клубнай прэс-службай. На 16 старонках — інтэрв’ю з Максімам Швяцовым, склады супернікаў, прадстаўленне "гарнякоў", актуальная статыстыка і шмат іншай карыснай інфармацыі.
Нагадваем, што пакупка папяровай версіі праграмкі дае магчымасць удзельнічаць у розыгрышы прызоў у перапынку вечаровага супрацьстаяння.