Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ДЫНАМА-МІНСК" — "ШАХЦЁР": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

17.05.2024

У нядзелю, 19 мая, наша каманда прыкладзе максімум намаганняў, каб дабіцца станоўчага выніку ў межах чэмпіянату краіны-2024, — для таго патрэбна ўзяць верх у дамашнім супрацьстаянні з салігорскім "Шахцёрам". Супернікі пазмагаюцца на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". Пачатак у 20.00.

КВІТКІ

Кошт — 6-13 рублёў (у VIP-ложу 43 — 35). Набывайце:

- праз Ticketpro;

- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй рэспубліцы;

- у фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).

У дзень гульні квіткі можна купіць у касах стадыёна — з 12.00 да 21.00.

Сектар актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) — С23, для прыхільнікаў "гарнякоў" выдзелены В12 і В13.

Увазе ўладальнікаў пашпарта заўзятара! Вазьміце яго з сабой і зафіксуйце візіт адмысловым штампам у фан-зоне — да стартавага свістка і паміж таймамі. Астатнім жа раім абзавесціся карыснай карткай, якая дазваляе разлічваць на прызы за наведванне матчаў мінскага "Дынама" ў родных сценах.

Дарэчы, ужо 19 мая тым, хто прысутнічаў на кожнай з пяці дамашніх дуэляў у гэтым годзе, уручаць падарункі!

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ўвечары ў цэнтры сталіцы будзе малавоблачна, без ападкаў — пры тэмпературы +14+16 градусаў.

ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ

Абодва ўваходы на тэрыторыю арэны з боку вул. Кірава адкрыюцца ў 18.30.

ФОРМА

Хлопцы Вадзіма Скрыпчанкі прымераць сінія майкі і трусы (брамнік — цалкам у чорным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Прызначэнне на паядынак атрымала брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Маркавым, асістэнтамі якога стануць Яўген Раманаў (абодва — Магілёў) і Аляксей Кавалёў (Асіповічы). Чацвёрты суддзя — Сяргей Клімашэўскі (Мінск).

Інспектар матчу — Анатоль Сяднёў (Магілёў).

Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

Жывы эфір цікавай сустрэчы дасяжны на тэлеканале "Беларусь 5".