"ДЫНАМА"-БДУФК — "МІНСК": 13 МАЯ Ў 18.00

У панядзелак, 13 мая, стадыён "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А стане месцам сустрэчы самых прынцыповых суперніц у айчынным жаночым футболе — наша каманда пазмагаецца з "Мінскам" у межах 9-га тура чэмпіянату краіны-2024. Стартавы свісток прагучыць у 18.00. Уваход вольны.
Два месяцы таму ў спрэчцы за нацыянальны Суперкубак удача аказалася на баку "гараджанак". Час браць рэванш — і гарачая падтрымка заўзятараў абавязкова дапаможа дабіцца станоўчага выніку!
Дзяўчаты Юрыя Малеева зрабілі выбар на карысць сініх маек і трусоў (брамнік — цалкам у чырвоным).
Дэрбі абслужыць брыгада арбітраў са сталіцы на чале з Вадзімам Лянкоўскім, асіставаць якому будуць Андрэй Муха і Настасся Данчанка. Чацвёрты суддзя — Арцём Ясель. Інспектар матчу — Валерый Карапанаў (Гродна). Дэлегат АБФФ — Глеб Стахоўскі (Мінск).
Жывы эфір супрацьстаяння дасяжны на Youtube-канале WF Belarus.