"ДЫНАМА"-БДУФК АТРЫМАЛА ПЕРШАГА КУБКАВАГА СУПЕРНІКА
Сёння адбылося лёсаванне 1/4 фінала жаночага Кубка Беларусі-2024. Менавіта з гэтай стадыі да ўдзелу ў турніры далучаецца "Дынама"-БДУФК, якое з’яўляецца дзейсным уладальнікам трафея.
Падначаленым Юрыя Малеева належыць на выездзе змагацца са "Смаргонню". Правядзенне матчу запланавана на 19 чэрвеня.
Іншыя чвэрцьфінальныя пары складуць "Днепр" (Магілёў) — "Віцебск", "Бабруйчанка" (Бабруйск) — "Мінск", "Зорка"-БДУ (Мінск) — "Дынама-Брэст".