"ДЫНАМА"-2 ПАЧНЕ ЧЭРВЕНЬ ДВУМА ДАМАШНІМІ МАТЧАМІ
Асацыяцыя "Беларуская федерацыя футбола" прадставіла поўны расклад паядынкаў 9-га і 10-га тураў чэмпіянату краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне.
Моладзевы склад "бела-сініх" у абодвух выпадках прыме апанентаў на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А).
У панядзелак, 3 чэрвеня, падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча пазмагаюцца са сталічным "Энергетыкам"-БДУ. Пачатак у 20.00.
А ўжо ў суботу, 8-га, надежыць сустракацца з "Лідай". Стартавы свісток прагучыць у 16.00.