ДВОЕ "БЕЛА-СІНІХ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 7-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 7-га гульнявога дня айчыннага элітнага дывізіёна-2024.
У ганаровую адзінадцатку трапілі два прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое ў родных сценах разыйшлося баявой нічыёй з "Віцебскам" — 1:1.
Адзначанымі аказаліся канструктары галявой атакі "бела-сініх" на 85-й хвіліне — абаронца Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, які добра прабіў галавой з межаў штрафной пляцоўкі, і хаўбек Павел СЯДЗЬКО, аўтар майстэрскай падачы са "стандарта".
Для Сядзько гэта другое ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 4-га).