БЯСПЛАТНЫЯ АЎТОБУСЫ Ў ГРОДНА
У сераду, 8 мая, "бела-сінія" правядуць паядынак у адказ 1/2 фінала Кубка Беларусі-2023/24 — гасцявы з "Нёманам". Супернікі пазмагаюцца ў Гродна, на стадыёне ГАКЦАР (вул. Камунальная, 3А). Пачатак у 20.45.
Падначаленым Вадзіма Скрыпчанкі, якія ў першай гульні ўзялі верх 1:0, для вырашэння задачы спатрэбіцца максімальная жывая падтрымка заўзятараў! Для гэтага нашым клубам арганізуецца бясплатны аўтобусны выезд. Колькасць месц абмежавана — рэкамендуем паспяшацца з рэгістрацыяй! Запіс па тэлефоне +375 29 660 19 27 (з 9.00 да 18.00).
Звяртаем увагу: у мэтах забеспячэння бяспекі ў якасці суправаджэння на борце будуць знаходзіцца супрацоўнікі органаў правапарадку.
Непаўнагадовыя могуць адправіцца толькі ў кампаніі сваіх законных прадстаўнікоў.
Уваход на матч — вольны.