Наступны матч Віцебск 20 верасня (20:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"БЕЛА-СІНЯЯ" МОЛАДЗЬ — З ВАЛЯВОЙ ВІКТОРЫЯЙ

10.05.2024

Чэмпіянат Беларусі-2024. Першая ліга

Матч 6-га тура

ШАХЦЁР-2 (САЛІГОРСК) — ДЫНАМА-МІНСК-2 — 1:2 (1:1)
САЛІГОРСК. 10 мая. Стадыён "Шахцёр". Пачатак у 16.00. 150 гледачоў.
СУДДЗІ: С.Лабацэвіч (Ветка), А.Тытуленка, А.Садлоўскі (абодва — Гомель).
ШАХЦЁР-2: Малашчыцкі, Падбярозны (Шаула, 46), Басалыга (Варкулевіч, 77), Смальцар (Селіванаў, 83), Прыгодзіч, Бурко, Дубоўскі (к), Сотнікаў (Ярмоліч, 62), Буланаў, Кукушкін, Чакур (Грывянёў, 46).
Запасныя: Котаў, Куроўскі, Цямчык.
ДЫНАМА-МІНСК-2: Шымаковіч, Дубатоўка, Апяцёнак, Коўш, Чарняўскі, Сакалоўскі, Ніжнік, Кролік, Дубовік (Аляксандраў, 64), Будзько (к), Каліноўскі (Самуйлік, 71).
Запасныя: Фралоў, Бейня, Грабцэвіч, Ліцвін, Адамовіч.
ГАЛЫ: 1:0 — Прыгодзіч (2). 1:1 — Сакалоўскі (26, са штрафнога). 1:2 — Аляксандраў (91+, пас — Чарняўскі).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Дубатоўка (38), Смальцар (40), Бурко (73), Шаула (84), Малашчыцкі (91+).