"БЕЛА-СІНІЯ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 9-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 9-га гульнявога дня айчыннай найвышэйшай лігі-2024.
Туды ўключаны два прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое ў родных сценах здолела ў самай канцоўцы даціснуць салігорскі "Шахцёр" — 3:2.
Адзначанымі аказаліся ўніверсал Арцём БЫКАЎ (на 45-й хвіліне зрабіў лік 1:1 шыкоўным стрэлам са "стандарта"), і абаронца Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ (на 49-й вывеў сваю каманду наперад).
Для Гаўрыловіча гэта другое ў годзе ўключэнне ў сімвалічную зборную (таксама пасля 7-га тура).