АЛЯКСЕЙ ГАЎРЫЛОВІЧ — WINLINE-ГУЛЕЦ НАШАЙ КАМАНДЫ Ў МАІ
Завершана галасаванне па вызначэнні MVP у складзе "бела-сініх" у заключным веснавым месяцы.
Пераможцам намінацыі аказаўся абаронца Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, якому будзе ўручаны адмысловы прыз ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline.
У маі 34-гадовы футбаліст запісаў на асабісты рахунак па голе ў дамашніх чэмпіянатных паядынках з "Віцебскам" (1:1) і "Шахцёрам" (3:2).
У апытанцы, традыцыйна арганізаванай у афіцыйнай групе мінскага "Дынама" ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце", паўдзельнічала 805 чалавек. Гаўрыловіча назвалі найлепшым 466 (57,89%). Далей месцы размеркаваліся такім чынам: Павел Сядзько — 213 (26,46%), Раі — 65 (8,07%), Мікіта Дземчанка — 43 (5,34%), Аляксандр Сялява — 18 (2,24%).