АЛЯКСЕЙ ГАЎРЫЛОВІЧ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ВІЦЕБСКАМ"
У чацвер, 3 мая, "бела-сінія" ў родных сценах сустрэліся з "Віцебскам" у межах 7-га тура чэмпіянату Беларусі-2024 ў элітным дывізіёне. І не здолелі перамагчы няпростага апанента — нічыя 1:1.
Найлепшым гульцом матчу ў складзе гаспадароў прызнаны Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, які на 85-й хвіліне ўзнавіў раўнавагу ўдарам галавой.
Пасля фінальнага свістка 34-гадовы абаронца атрымаў адмысловы смачны прыз надзейнага партнёра мінскага "Дынама" — Маладзечненскага мясакамбіната.