АЛЯКСЕЙ ГАЎРЫЛОВІЧ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ШАХЦЁРАМ"
Па выніках кожнага чэмпіянатнага супрацьстаяння "бела-сініх" у родных сценах надзейны партнёр мінскага "Дынама" — Маладзечненскі мясакамбінат — узнагароджвае MVP у складзе нашай каманды.
Другі раз запар смачны прыз атрымаў абаронца Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, які ў вельмі складаным матчы з "Шахцёрам" на 49-й хвіліне зрабіў лік 2:1 выдатным ударам галавой з лініі варатарскай пляцоўкі.
Віншуем вопытнага футбаліста з такім прызнаннем і зычым не зніжаць абаротаў!