АБФФ WU19 — "ДЫНАМА"-БДУФК: 18 МАЯ Ў 19.00

Наша жаночая каманда, якая напачатку тыдня вярнулася на верхні радок табліцы свайго чэмпіянату-2024 дзякуючы заканамернай перамозе над "Мінскам" (2:1), зноў згуляе на родным "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А. Праўда, гэтым разам — у суботу, 18 мая — прымерыць гасцявы статус у супрацьстаянні 10-га тура з АБФФ WU19.
Стартавы свісток прагучыць у 19.00. Чакаем на трыбунах усіх прыхільнікаў футбола! Уваход вольны.
Чатырохразовыя ўладальніцы ключавога нацыянальнага тытула зрабілі выбар на карысць белых маек і трусоў (галкіпер — цалкам у чырвоным).
Суперніц рассудзіць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Вольга Блоцкая (Маладзечна), памочнікі — Настасся Данчанка (Мінск) і Ганна Налівайка (Асіповічы). Чацвёрты — Аляксандр Кляменаў (Мінск). Інспектар матчу — Андрэй Герасімук (Брэст).
Усё самае цікавае з падзей паядынку — у жывым эфіры на Youtube-канале WF Belarus.