ЗМЯНІЛІ ПЕРШАЛІГАВАГА СПАРЫНГ-ПАРТНЁРА
У раскладзе кантрольных матчаў "бела-сініх" на суботу, 24 лютага, здарылася змяненне.
Ранішнім спарынг-партнёрам падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі стане віцебскі "Макслайн", а не іншы прадстаўнік першай лігі — "Астравец", як планавалася дагэтуль. Пачатак матчу — у 11.00.
Вячэрні супернік застаецца тым жа — прысталічная "Іслач". Тут стартавы свісток прагучыць у 17.00.
Абедзве гульні адбудуцца на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А) — з жывым эфірам на нашым афіцыйным Youtube-канале.