ЖАНОЧЫ СУПЕРКУБАК БЕЛАРУСІ — 10 САКАВІКА
"Дынама"-БДУФК традыцыйна адкрые гульнявую праграму сезона паядынкам за Суперкубак краіны — супраць прынцыповых суперніц з "Мінска". Дарэчы, нашы дзяўчаты будуць намінальнымі гасцямі гэтага матчу.
Уладальніка ганаровага трафея вызначаць у нядзелю, 10 сакавіка, на стадыёне ФК "Мінск" (вул. Маякоўскага, 127/3). Пачатак у 12.30.
Нагадаем, што падначаленыя Юрыя Малеева заваявалі ўсе тры Суперкубкі, у якіх прымалі ўдзел.