ВОСЕМ ФУТБАЛІСТАК "ДЫНАМА"-БДУФК — У ЗБОРНАЙ U19
Зборная нашай краіны, укамплектаваная дзяўчатамі не старэйшымі за 2005 год нараджэння, адправіцца на трэнінг-кэмп у турэцкі Белек.
У выязны спіс уключана восем прадстаўніц "Дынама"-БДУФК: абаронцы Дар’я ГАРШКОВА, Рэната КАЛІНОЎСКАЯ, Аляксандра ТАРАДУДА, Аліна ЧАРЛЁНАК, хаўбекі Настасся МАГЕР, Лія ЦІХАМІРАВА, Аліна ХАРАШЧАК, форвард Ганна СІНЯЎСКАЯ.
Падначаленыя Ўладзіміра Шындзікава правядуць кантрольныя паядынкі з равесніцамі з Турцыі (21 лютага), маскоўскім "Дынама" U21 (24-га) і дацкім "Вардэ" (Д2; 27-га).
Адзначым, што беларускі працягваюць падрыхтоўку да ўдзелу ў элітным раўндзе юніёрскага чэмпіянату Еўропы-2024, дзе у межах групы 5 аспрэчаць адзіную пуцёўку ў фінальны этап з суперніцамі з Бельгіі, Сербіі і Славакіі.