"У СУБОТУ Ў БОЙ"
Наша галоўная каманда працягвае падрыхтоўку да стартавага ў годзе афіцыйнага паядынку. Ужо праз некалькі дзён — у суботу, 2 сакавіка — належыць змагацца за Суперкубак Беларусі-2024 з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам.
Карэспандэнты клубнай прэс-службы наведаліся на стадыён "Дынама-Юні" і пастараліся сабраць эмоцыі з адной з трэніровак у невялікае відэа, якое ўжо размешчана на Youtube-канале васьміразовых чэмпіёнаў краіны.
Прыемнага прагляду!