У ЧЭМПІЯНАЦЕ-2024 СТАРТУЕМ ДОМА СУПРАЦЬ "СМАРГОНІ"
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны завяршылася лічбавае лёсаванне чэмпіянату краіны-2024 у найвышэйшай лізе.
Нагадаем, што сталічнае "Дынама" будзе абараняць тытул, заваяваны ў мінулым сезоне.
Адкрываць праграму спаборніцтваў "бела-сінім" належыць дамашнім супрацьстаяннем са "Смаргонню" ў адзін з дзён з 14 па 17 сакавіка.
Наступным, ужо выязным апанентам падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі стане "Мінск" — гэты паядынак пройдзе напрыканцы першага веснавога месяца, ужо пасля паўзы "пад зборныя".
У хуткім часе на нашым сайце з’явіцца поўны каляндар розыгрышу элітнага дывізіёна.