"ТРЭБА ПЕРАЛАДЖВАЦЦА І ПАЧЫНАЦЬ НЕШТА НОВАЕ"
Учорашні выпуск праекта "На мяжы фола", які выходзіць у эфір на тэлеканале "Беларусь 5", быў у многім прысвечаны справам мінскага "Дынама".
Так, увазе заўзятараў прапанавалі змястоўны сюжэт пра падрыхтоўку васьміразовых чэмпіёнаў нашай краіны да старту сезона-2024.
Цэнтральнай жа фігурай у студыі стаў Антон ПУЦІЛА, які нядаўна абвясціў аб рашэнні павесіць бутсы на цвік і ў хуткім часе пачне працаваць у селекцыйным аддзеле роднага клуба. Экс-паўабаронца "бела-сініх" падзяліўся ўспамінамі пра самыя яскравыя імгненні насычанай гульнявой кар’еры плюс паўдзельнічаў у абмеркаванні перспектыў айчыннага элітнага дывізіёна.
Прыемнага прагляду!