Наступны матч Смаргонь 16 лістапада (14:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ТАРПЕДА"-БЕЛАЗ — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

29.02.2024

У суботу, 2 сакавіка, мінскае "Дынама" ўпершыню паўдзельнічае ў супрацьстаянні за Суперкубак Беларусі — аспрэчваць трафей належыць з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам. Супернікі сустрэнуцца на "сінтэтыцы" салігорскага стадыёна "Шахцёр" (вул. Максіма Горкага, 32). Стартавы свісток прагучыць у 17.00.

КВІТКІ

Адзіны кошт — 8 рублёў. Набыць можна праз анлайн-сервіс Ticketpro, у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй краіне, а ў дзень паядынку — на самой арэне (з 14.00).

Для заўзятараў нашай каманды выдзелены сектар 1.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ўвечары ў калійнай сталіцы рэспублікі будзе малавоблачна, без ападкаў — пры тэмпературы +7+9 градусаў.

ФОРМА

Войска Вадзіма Скрыпчанкі выйдзе на поле ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Назначэнне на гульню атрымала брыгада арбітраў на чале з Амінам Кургхелі, асістэнтамі якога стануць Дзяніс Емяльянчыкаў (абодва — Гомель) і Антон Палуянаў (Мазыр). Чацвёрты суддзя — Віктар Шымусік (Асіповічы).

Інспектар матчу — Вячаслаў Быкаў (Магілёў).

Дэлегат АБФФ — Ігар Цаплюк (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

За развіццём падзей дазволіць сачыць жывы эфір на тэлеканале "Беларусь 5".