СУПРАЦЬ "ЮНІ" — НА "ЮНІ"
У суботу, 17 лютага, чарговым кантрольным паядынкам працягнуць падрыхтоўку да сезона дублёры "бела-сініх".
Падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча пазмагаюцца са сталічным "Юні" (Д3), перад якім у чэмпіянаце краіны-2024 пастаўлена задача павышэння ў рангу.
Гульня адбудзецца на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Стартавы свісток прагучыць у 13.30. Уваход для заўзятараў — вольны.