ПАВЕЛ МЯЛЁШЫН ПАПОЎНІЎ СКЛАД "БЕЛА-СІНІХ"
Футбалістам мінскага "Дынама" стаў расійскі нападнік Павел МЯЛЁШЫН, які ўзят у арэнду да сканчэння гэтага сезона ў маскоўскага "Спартака".
Наш навабранец нарадзіўся 25 сакавіка 2004-га ў горадзе Шчолкава Маскоўскай вобласці. Выхаванец Акадэміі "чырвона-белых" (першы трэнер Віктар Пятровіч Кечынаў), дзе пачаў займацца ў шэсць гадоў. З лютага 2021-га выступаў за "моладзеўку", за асноўны склад дэбютаваў 30 жніўня 2022-га ў дамашняй кубкавай сустрэчы з самарскімі "Крыламі Саветаў" (1:0), прычым з’явіўся на полі ў "старце" і на 46-й хвіліне забіў адзіны ў той вечар мяч.
Ужо праз паўтары тыдні правёў першы паядынак у чэмпіянаце краіны — на выездзе супраць "Растова". А лік трапным стрэлам у межах РПЛ адкрыў 23 кастрычніка таго ж года, калі паразіў вароты "Хімак".
Усяго за галоўную каманду "Спартака" згуляў 25 матчаў, адзначыўся чатырма галамі (чэмпіянат — 11/1, Кубак — 14/3). Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі-2022/23.
Павел, ласкава вітаем у мінскім "Дынама"! Спадзяемся, гэтая супраца акажацца паспяховай і падорыць заўзятарам "бела-сініх" шмат яскравых пераможных імгненняў!