"ПАДРЫХТАВАНЫ — ЗНАЧЫЦЬ УЗБРОЕНЫ"
На Youtube-канале мінскага "Дынама" з’явілася першае з серыі відэаінтэрв’ю, прысвечаных 20-годдзю перамогі нашай каманды ў чэмпіянаце краіны-2004.
Госцем дэбютнага выпуска стаў Ян ЦІГАРАЎ — у тым розыгрышы элітнага дывізіёна малады абаронца правёў 28 матчаў з 30.
Цяперашні супрацоўнік селекцыйнага аддзела "бела-сініх" з задавальненнем узгадаў самыя яскравыя моманты "залатога" года, а таксама расказаў нямала цікавых гісторый.
Прыемнага прагляду!