НАШЫ РЭЗЕРВІСТЫ ПРАВЯДУЦЬ ВОСЬМЫ Ў ГОДЗЕ СПАРЫНГ
Дублёры "бела-сініх" працягваюць рыхтавацца да сезона-2024 — і імкнуцца напрыканцы кожнага тыднёвага цыкла гуляць кантрольны паядынак.
Наступны адбудзецца ў суботу, 2 сакавіка, на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча пазмагаюцца з "Маладзечнам-2018". Пачатак у 12.30. Уваход вольны.
Нагадаем, што раней з гэтым прадстаўніком другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату Беларусі сустракаўся наш асноўны склад. І святкаваў упэўненую перамогу — 5:0.